БЕЛАРУСКІ ЯЗЫЧНІЦКІ ПАНТЭОН
Верхні Мір
Багі Неба:
БЕЛАБОГ – старэйшы бог неба;
РОД – стваральнік Свету;
СВАРОГ – уладар неба, бог нябеснага агню, нябесны каваль;
СВЯТАВІД – бог Яві і святла, кіруе нябеснымі з’явамі;
ВЫШАНЬ – нябесны бог;
ПЯРУН - бог навальніцы і вайны, заступнік людзей, абараняе іх ад злых духаў;
СТРЫБОГ – бог вятроў;
ДАЖБОГ – бог Сонца, дае людзям моц і здароўе;
ЯРЫЛА – бог вяснавой урадлівасці і кахання;
МАКАШ – багіня часу і лёсу людзей, апякунка жанчын і жаночых рамёств;
ЛАДА – багіня кахання, прыгажосці, апякунка шлюбу;
ЦЁЦЯ – багіня лета, урадлівасці сялянскіх палеткаў, дабрабыту і шчодрасці;
РАДА – багіня розуму, апякунка чалавека. Кіруе людскімі справамі, жыццём і смерцю разам з Конам;
КАРА – бог вайны і бязлітаснага знішчэння ворагаў;
ЛЯЛЯ (ЛЕЛЯ) – багіня вясны;
ЗЬНІЧ – бог свяшчэннага пахавальнага агню;
ДЗЯВОЯ – багіня нявіннасці;
КАЛАЯ – іншае імя Дзявоі;
ГОЖНЯ – іншае імя Дзявоі;
СЕВА – іншае імя Дзявоі;
ЛЮМБЕЛ – бог шлюбу;
КАЛЯДА – бог дастатку і ўраджаю;
КЛЯСКУН – бог Луны;
ПЕРАПЛУТ – бог весялосці, радасці і жартаў, хмелю;
ДЗЯНЬНІЦА – багіня ранішняга святла, вястунка Сонца;
КУПАЛА – бог урадлівасці, кахання;
КОН - разам з Радай кіруе лёсам чалавека, выканаўца пастаноў Рады;
МАЙЯ – жонка Дажбога, маці Каляды;
ЖЫВА – прародзіца-багіня, якая разам а Дажбогам аднавіла жыццё пасля патопу
Духі:
ГАРЦУКІ – духі, якія падуладны толькі Пяруну. Выконваюць яго загады
Сярэдні Мір
Багі Зямлі:
БЯЛУН – галоўны добры бог зямлі; у некаторых частках Беларусі Бялун з’яўляецца богам неба, параўноўваюць з Белабогам;
ЧУР – радавы бог; продак, які пасля смерці клапоціцца аб сваім родзе, ахоўвае ад злых духаў. Бог радавой уласнасці, ахоўнік мяжэй роду;
ШЧАДРЭЦ – бог весялосці, апякун святаў і гульняў моладзі;
ВЕЦЕР – бог ветру
Хатнія духі:
ДЗЯДЫ – духі продкаў, у якіх увасаблялася бессмяротная душа чалавека. Жывуць разам з нашчадкамі, дапамагаюць ім;
ХАТНІК – галоўны дух у сядзібе;
ДАМАВЫ – імя Хатніка ва ўсходніх рэгіёнах Беларусі;
ЗЛЫДЗЕНЬ – шкодныя хатнія духі;
ПЯЧУРНІК – добры дух, які жыве дзесьці пад печчу, дапамагае гасадарам;
КІКІМАРА – чалавекападобны жаночы дух;
ВЕШЧЫЦА – другое імя Кікімары;
ХЛЕЎНІК – дух, які жыве ў хлеве. Дапамагае добрым і працалюбівым гаспадарам;
ЛАЗЬНІК – гаспадар лазні
Духі палей і агародаў:
ПАЛЯВІК – небяспечны дух, які можа мучыць людзей і жывёл;
ЖАЛЕЗНАЯ БАБА – злы дух, які ловіць і забівае дзяцей, пакінутых у полі без нагляду;
ПАДВЕЙ – дух віхору. Можа насылаць на людзей хваробу;
ТАЛОКА – апякунка жніва і ўрадлівасці;
СПОРЫШКА – дух жніва
Духі лесу:
ТУР – бажаство дзікіх звяроў;
ЛЯСУН – галоўны дух лесу;
ПУШЧАВІК – злы дух, які можа забіць чалавека, спаткаўшы яго;
КУПАЛЬСКІ ДЗЯДОК – добры лясны бог, спаткаць якога можна ў лесе на Купалле;
ДАБРАХОЧЫ – бажаство лесу. Заступнік добрых людзей;
ГАЁВЫ ДЗЕД (ГАЮН) – назірае за парадкам у лесе, ахоўвае прыгажосць некранутых мясцін, сочыць за лесарубамі;
ГАЁЎКІ – унучкі Гаюна;
ЗАЗОЎКА – жаночы дух, які можа заманіць чалавека ў глыб леса;
КАДУК – злы дух балот, якому падпарадкоўваюцца многія духі лесу;
БАБА-ЯГА (ЯГІНЯ) – гаспадыня духаў і прывідаў, злая чараўніца. Але яна мае сілу толькі ўначы і толькі ў лесе;
ВУЖЫНЫ КНЯЗЬ – князь вужэй
Духі балот:
БАЛОТНІК – дух балот;
АРЖАВЕНЬ – дух балот, вельмі лянівы і гадкі;
БАГНІК – дух балот, брат Балотніка і Аржаўня
Духі вады:
КНЯЗЬ РЫБ – гаспадар рыб, ахоўвае іх ад сетак рыбакоў;
ВАДЗЯНІК – чалавекападобны дух вады, гаспадар вадаёмаў;
ЦІХОНЯ – імя Вадзяніка, які жыве ў стаячай вадзе возера, калодзежа;
ВІРНІК – імя Вадзяніка, які жыве ў шпаркй вадзе малых рэк і ручаёў;
РУСАЛКІ – жаночыя духі, слугі Вадзяніка
КУПАЛКІ – іншае імя русалак;
ВАДЗЯНІЦЫ – інўае імя русалак;
ЛЯСКАТУХІ - іншае імя русалак;
КАЎКІ - іншае імя русалак;
АЗЯРНІЦЫ – жаночыя духі вадаёмаў. Могуць заманіць і утапіць чалавека;
БАЛАМУЦЕНЬ – дух вады, вельмі любіць жанчын. Можа зачараваць і заманіць жанчыну пад ваду, але ніколі не забівае і не забірае жанчын назаўсёды;
РАСАМАХІ – духі, у якіх ператвараюцца жанчыны, якія забілі сваіх дзяцей, а самі ўтапіліся;
ЯДЗЕРКА – гэта была прыгожая дзяўчына з залатымі валасамі і бровамі
Духі хвароб:
ВОСПА – злая старуха, якая насылае хваробу, пасля якой застаюцца на твары сляды;
ШЧАРБАЧКА – іншае імя Воспы;
РАБУХА - іншае імя Воспы;
РАБАЯ - іншае імя Воспы;
ПАРАЛІКІ – духі, ахвярамі якіх звычайна з’яўляюцца пажылыя людзі;
ЧУМА – жаночы дух у чорным адзенні, валодае вогненнымі стрэламі, якімі можа паразіць чалавека ў сэрца;
ХАЛЕРА – жаночы дух, які ходзе па зямле і насылае хваробы;
МОРАВАЯ ПАННА – чалавекападобны жаночы дух, насылае мор;
ЛІХАМАНКА – дух хваробы адпаведны яе назве;
ТРАСЦА – назва чарады духаў, якія насылаюць на людзей хваробы;
ХОНЬДЗЯ – іншае імя Ліхаманкі;
ШУНЯ – іншае імя Ліхаманкі
Ніжні Мір
ЧАРНАБОГ – бог цемры, зла і смерці;
ВЯЛЕС – бог падземнага міру, захавальнік багацця і хатняй жывёлы. Апякун паэтаў, спевакоў і валхвоў.
ЖЫЖАЛЬ – бог агню, які жыве пад зямлёю;
ОХ – добры бог, які можа дапамагаць людзям;
КЛАДНІК – падземны бог, які ахоўвае скарбы;
ЖЫЦЕНЬ – бог восені;
ЗЮЗЯ – бог зімы;
МАРОЗ – памочнік бога зімы
Багі Наві:
ПАЛЯНДРА – багіня смерці;
МАРА (МАРУНА, МАРЭНА) – багіня смерці і зімы;
ЯШЧАР - злы бог паморку ў выглядзе аграмаднай яшчаркі, бог зімы.
КАРАЧУН – бог смерці;
ПЯРЭПАЛАХ – бог, які палохае людзей
Гэта – пантэон язычніцкай Беларусі. Вядома, што гэта далёка не ўсе нашы Багі і духі. Многія з іх засталіся па-за спісам па розных прычынах. Некаторыя імёны не захаваліся (хрысціянізацыя Беларусі прынесла свае вынікі), а ад некаторых засталіся толькі імёны, і мы не ведаем, кім Яны з’яўляліся. Але ўсё ж такі трэба адначыць, што і гэты пантэон, нягледзячы на няпоўны склад, з’яўляецца вялікай каштоўнасцю. Гэты пантэон сведчыць аб вялікай, багатай і разнастайнай культуры язычніцкай Беларусі, якая, нягледзячы на хрысціянізацыю, захавалася, працягвала і працягвае жыць у беларускім народзе. Для атрымання больш поўнай інфармацыі аб беларускай язычніцкай культуры неабходна разглядаць яе ў кантэксце індаеўрапейскай (арыйскай) язычніцкай культуры. А што бы было, калі наша язычніцкая традыцыя захавалася ў поўнай меры? Мы б атрымалі сапраўднае Беларускае Адраджэнне. Нашы продкі данеслі да нас мудрасць стагоддзяў. І мы павінны адрадзіць нашу беларускую культуру, перадаць яе нашчадкам. Толькі тады мы зможам убачыць моцную і квітнеючую Беларусь. Памятайце запавет нашых продкаў – любіць і берагчы сваё…
Зьміцер Скварчэўскі, кастрычнік 2005